Польшча ўзводзіла 206-кілямэтровы плот вышынёй 5,5 м уздоўж мяжы зь Беларусьсю са студзеня 2022 году да чэрвеня 2023-га. Гэта стала рэакцыяй Варшавы на рэгулярныя зь вясны 2021 году плыні нелегальных мігрантаў.
З пачатку 2026 году па 9 сакавіка зафіксавана 148 спробаў нелегальнага пранікненьня зь Беларусі ў ЭЗ. Гэта ў 10 разоў менш, чым за той жа пэрыяд летась, калі было 1485 такіх спробаў.