Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп акрэсьліў мэты ЗША ў вайне супраць Ірану, сказаўшы, што яна будзе працягвацца «столькі, колькі спатрэбіцца».
Ён заявіў, што прагназуе ваенную апэрацыю супраць Ірану цягам 4-5 тыдняў, але ня выключыў, што яна можа зацягнуцца.
«Іранскі рэжым, узброены ракетамі далёкага радыюсу дзеяньня і ядзернай зброяй, быў бы невыноснай пагрозай для Блізкага Усходу, але і для амэрыканскага народу», — цытуе Трампа Reuters.