Днямі я апублікаваў артыкул «АПАКАЛІПСІС ЗАЎТРА. ЗОНА СМЕРЦІ НА “БАЛКОНЕ”», у якім выказаў і абгрунт…

Днямі я апублікаваў артыкул «АПАКАЛІПСІС ЗАЎТРА. ЗОНА СМЕРЦІ НА “БАЛКОНЕ”», у якім выказаў і абгрунтаваў засцярогі пра магчымы напад Расіі на краіны Балтыі з тэрыторыі Беларусі і пагрозу прымянення Масквой ядзернай зброі з нашай зямлі.

Сказаўшы “А” трэба казаць і “Б”. Калі кажаш пра пагрозу, трэба прапанаваць і варыянты яе нейтралізацыі. Прапаную такі план нейтралізацыі.

Вось яго змест:

Вядома, што на тэрыторыі Польшчы ўжо тысячы маладых беларусаў, змушаных пад пагрозай рэпрэсій пакінуць сваю краіну, прайшлі вайсковую падрыхтоўку. Мы прапануем сфармаваць з іх Беларускі міратворчы добраахвотніцкі корпус (далей – Корпус). Мы заклікаем еўрапейскія краіны забяспечыць Корпус фінансава, таксама баявым рыштункам, ўзбраеннем і вайсковай (у тым ліку і цяжкай) тэхнікай.

Прапануем размясціць корпус каля беларуска-украінскай мяжы, дзе яго задачай будзе недапушчэнне паўторнай агрэсіі супраць Украіны з беларускай тэрыторыі.

Таксама задачай корпуса будзе процідзеянне спробам расійскай агрэсіі супраць краін Балтыі з тэрыторыі Беларусі. Апынуўшыся перад пагрозай удара ў тыл групоўкі ўварвання і з паўсталай краінай за спіной, расійскія мілітарысты будуць змушаны адмовіцца ад агрэсіі.

Таксама задачай корпуса будзе сілавое змушэнне Масквы да вываду сваёй ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі.

Я звяртаюся да лідараў еўрапейскіх краін з просьбай разгледзець гэты план і даць беларусам шанец самім уратаваць сваю краіну, Еўропу і свет.

Мы заклікаем нашых партнёраў па Беларускаму Нацыянальнаму Кангрэсу далучыцца да нашай працы па прасоўванню і рэалізацыі гэтага плана.

Мікалай Статкевіч

2 сакавіка 2026г.