Сыход Кавалеўскага – сьведчаньне глыбокага крызісу безсістэмнасьці і безлідэрства кабінету, і агульн…

Сыход Кавалеўскага – сьведчаньне глыбокага крызісу безсістэмнасьці і безлідэрства кабінету, і агульнага ідэалагічнага і структурнага банкроьства ОСТ-АПК.

Акрамя структурных праблем, дапускаю эмацыйныя і міжасабовыя канфлікты унутры Офіса і АПК. Для “дзеячоў” стала відавочна безперспектыўнасьць і безсэнсоўнасьць дзеяньня АПК, паглыбленьне ўнутранага крызісу.

Офіс з большага пераўтварыўся ў прастору для кармленьня АГП, якое здамінавала гэтую структуру і карыстаюцца Офісам-АПК як уласным рэсурсам.

Кавалеўскі – высокаамбіцыйная асоба, прыйшоў у ОСТ і АПК са спадзяваньнем, што хутка ўлада зьменіцца і яго чакаюць выдатныя перспектывы. Зараз, акрамя “паездак”, “грантавай” актыўнасьці (камфортнай для большасьці Офіса-АПК), а таксама, маніпуляцый з “пашпартам”, які ніколі не з’явіцца – ніякіх перпектыў, яшчэ на наступныя 5-7 год.

Быць жа на падхваце мін’енаў Ціханоўскай – Вячоркі і Кучынскага, ніжэй статусу і чаканьняў Кавалеўскага.

Можна прагназаваць, што наступны на “вылет” Сахашчых, які акрамя гучных скандальных заяваў, нічым не можа пахваліцца. (Лепей яму сыйсьці да справаздачнасьці).
Такім чынам кабінет набліжаецца да свайго канчатковага распаду. Так адбываецца, калі няма рэальнага кіраўніка кабінету і чалавека, які ведае, што рабіць.

У найбольш ввгаднай сітуацыі П.Латушка, які змог стварыць уласнае структурнае заплечча і ўласную каманду. І не зважаючы на лёсы кабінету можа праіснаваць самастойна.
Ен таксама змог замацаваць за сабой пазіцыі ў КР.