Тры месяцы арышту прызначылі жыхару Магілёва за сарваны чырвона-зялёны сцяг
Паводле следства, двое сяброў праходзілі міма аднаго з будынкаў, на фасадзе якога вісеў чырвона-зялёны сцяг — адзін з маладзёнаў схапіў за палотнішча сцяга, пацягнуў яго, з-за чаго дрэўка зламалася і ўпала. Пазней хлопец скамячыў палотнішча і кінуў на зямлю.
Сцвярджаецца, што ў судзе абвінавачаны прызнаў віну і раскаяўся ў зробленым. Яму прызначылі тры месяцы арышту паводле арт. 370 КК.