Ён зноў расказаў пра эканамічныя страты Літвы праз адмову ад транзыту беларускай прадукцыі праз Клайпэдзкі порт і па літоўскай чыгунцы, а таксама ад паставак электраэнэргіі зь Беларускай АЭС. Палохае літоўцаў тым, што сёлета тарыфы для іх на электраэнэргію павялічацца на 18 адсоткаў, а на ваду — на 10 адсоткаў. И яшчэ кажа, што палітыку ўладаў Літвы датычна Беларусі не падтрымліваюць 49 адсоткаў літоўцаў.
«Ваш міністар замежных спраў разьяжджае па Эўразьвязу з адной толькі мэтай — дабіцца новых санкцый супраць Беларусі. Але санкцыі ЭЗ — гэта бумэранг. Мы гатовы разам вярнуць тое ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, якое толькі ад нармалізацыі дачыненьняў можа прыносіць Літве дадаткова да 1 мільярда эўра штогод»