У Менску заявілі, што амбасада ў Каракасе працуе «ў штатным рэжыме», інфармацыі аб пацярпелых белару…
03.01.2026Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

У Менску заявілі, што амбасада ў Каракасе працуе «ў штатным рэжыме», інфармацыі аб пацярпелых беларусах няма
https://smarturl.click/JnA47
У Міністэрстве замежных спраў Беларусі разглядаюць «узброеную агрэсію» супраць Вэнэсуэлы як наўпроставую пагрозу міжнароднаму міру і бясьпецы.
«Беларускі бок заяўляе аб сваёй непахіснай падтрымцы законнага ўраду Вэнэсуэлы і далучаецца да закліку аб тэрміновым скліканьні Рады бясьпекі ААН, на якую ўскладзена галоўная адказнасьць за падтрыманьне міру», — адзначаецца ў заяве МЗС Беларусі.
У дакумэнце адзначаецца, што дыпляматычная місія Беларусі ў Каракасе працуе ў штатным рэжыме, яе пэрсанал у бясьпецы. «Вядзецца праца па маніторынгу сытуацыі з беларускімі грамадзянамі; інфармацыя аб экстрэмальных здарэньнях зь імі не паступала», — паведамілі ў МЗС Беларусі.
Міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў патэлефанаваў кіраўніку замежнапалітычнага ведамства Вэнэсуэлы Івану Хілю і выказаў падтрымку вэнэсуэльскаму ўраду.