ЗША не патрабуюць ад Літвы дазволіць транзіт беларускіх угнаенняў праз КлайпедуПра гэта 30 снежня ў …

ЗША не патрабуюць ад Літвы дазволіць транзіт беларускіх угнаенняў праз Клайпеду

Пра гэта 30 снежня ў эфіры Žinių radijas заявіў літоўскі прэзідэнт Гітанас Наўседа.

Паводле яго слоў, Літва і надалей выступае за санкцыі супраць Беларусі, уключаючы абмежаванні на ўгнаенні, паколькі “прычыны іх увядзення нікуды не зніклі”.

Наўседа выказаў спадзеў на тое, што ў Літвы з дапамогай саюзнікаў атрымаецца “ўстойліва вырашыць крызіс з кантрабанднымі паветранымі шарамі”, а таксама паабяцаў, што краіна выкарыстае ўсе магчымасці, каб вярнуць літоўскія фуры, якія захраслі ў Беларусі.

Падрабязнасці| Без VPN
clearerimages.com