У Беларусь прыбыла чарговая партыя расійскіх знішчальнікаў Су-30СМ2
“Паглядзіце на самалёты Су-30СМ2, якія зноў прыбылі. Гэта самалёт-знішчальнік, які адпавядае ўсім патрабаванням, што прад’яўляюцца да авіяцыйнай тэхніцы такога класа. Лётаць на ім — гэта сапраўднае шчасце”, — заявіў намеснік камандуючага ВПС і войскамі СПА Аляксандр Бяляеў.
Аб прыбыцці ў Беларусь самалётаў Су-30СМ2 Мінабароны таксама паведамляла 14 жніўня. Заяўлялася, што тэхніка атрыманая “ў рамках ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва” паміж Беларуссю і Расіяй.