У Літве амаль два тыдні не фіксуюць паветраных балёнаў зь Беларусіhttps://smarturl.click/kZo86Ігнас …

У Літве амаль два тыдні не фіксуюць паветраных балёнаў зь Беларусі

https://smarturl.click/kZo86

Ігнас Дабравольскас, дарадца прэм’еркі Літвы Інгі Ругінене, заявіў, што ў апошнія дні не фіксуюць ні саміх кантрабандных паветраных балёнаў зь Беларусі, ні іхных сьлядоў на радарах, незалежна ад кірунку ветру.

Раней праблема была настолькі вострай, што аэрапорт Вільні закрываўся шмат разоў, таксама праблемаў зазнаў аэрапорт у Коўне. Сотні авіярэйсаў тады былі перакіраваныя на іншыя лётнішчы, скасаваныя або адкладзеныя. Наступствы адчулі на сабе дзясяткі тысяч пасажыраў.