Падобна што дагаварняк з Летувой таксама хутка. Дакладней, спачатку са штатамі па калію. Тым болей, …

Падобна што дагаварняк з Летувой таксама хутка. Дакладней, спачатку са штатамі па калію. Тым болей, што ЗША ўвалі калійныя ўгнаеньні ў пералік стратэгічных матэрыялаў.
Але выводзіць калійку з пад санкцый без вырашэньня пытаньняў транзіту безсэнсоўна. Транзіт без праблемы шырыні каляіны – то Летува ці Украіна. Пакуль ва Ўкраіне баявыя дзеяньні – калідор немагчымы. Застаецца паўночны кірунак.
І тут праблема для кіраўніцтва Літоўскай рэспублікі. Давядзецца даваць задняга ў тым што яны называлі “каштоўнаснай палітыкай”. Проста асадзіць ды атрымаць кампэнсацыю ад Штатаў неяк не надта добра. Паспрабавалі было падняць стаўкі. Не спрацавала як разьлічвалі. І тут Менск таксама стаўкі падняў. Патавая сытуацыя? Ажніяк. Пытаньне “хто першы міргне” І такім сігналам для пачатку кансультацый цалкам спакойна можа стаць пераезд офіса Ціханоўскай. Што дарэчы, істотна аслабіць уплыў Вільні на беларускія працэсы. Зь іншага боку, калі дамовяцца і будзе фактар Штатаў, то тое не страшна.

А вось у Варшаве можа быць весела. Бо Польшча выбудавала сваю сыстэму зь беларускіх арганізацый. І пераезд офісу Ціханоўскай вымагацьмець перагляду нефармальнай іерархіі ўнутры беларускіх групаў у Польшчы. А таксама пераразьмеркаваньня сродкаў на інстытуцыйную падтрымку. Таму пэўны прамежак часу “варшаўскае кола” таксама будзе ліхарадзіць.
Зь іншага боку, Польшча можа мець зь пераезду сваю карысьць. Але тое ўжо крыху пазьней ))