Экс-прэм’ер Літвы прапанаваў выкарыстаць замарожаныя беларускія актывы для кампэнсацый за грузавікіh…
08.12.2025Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Экс-прэм’ер Літвы прапанаваў выкарыстаць замарожаныя беларускія актывы для кампэнсацый за грузавікі
https://smarturl.click/p2Ly6
Колішні прэм’ер-міністар Літвы, лідэр дэмакратычнага саюзу «У імя Літвы» Саўлюс Сквярняліс заявіў, што ўрад Літвы павінен разгледзець магчымасьць выплаты кампэнсацыі перавозьнікам за рахунак замарожаных беларускіх актываў, сярод якіх — санаторый «Беларусь» у Друскеніках.
Як паведаміла выданьне delfi.lt, сярод такіх аб’ектаў палітык згадаў санаторый «Беларусь» у Друскеніках.
«Трэба правесьці інвэнтарызацыю, высьветліць, колькі цягачоў знаходзіцца ў закладніках, паколькі сытуацыя насамрэч не такая, як нам пра яе паведамляюць. Мова ідзе аб іншай колькасьці. І […] проста трэба зразумець, што іх страцяць, а перавозьнікам давядзецца выплачваць кампэнсацыю. Але не зь літоўскага бюджэту, а за рахунак беларускай маёмасьці ў Літве», — сказаў Саўлюс Сквярняліс.

«Калі цягачы канфіскуюць, адпаведна асымэтрычныя меры ўхваляць і ў Літве. Іншы бок павінен гэта зразумець», — мяркуе палітык.