Улады на рэгіянальным узроўні актывізавалі кампанію па рэкрутынгу ў «народнае апалчэньне»https://sma…
06.12.2025Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Улады на рэгіянальным узроўні актывізавалі кампанію па рэкрутынгу ў «народнае апалчэньне»
https://smarturl.click/WRaXW
У раённых выданьнях Беларусі зь лета праходзіць сыстэмная агітацыйная кампанія па фарміраваньні «народнага апалчэньня». У ёй удзельнічаюць кіраўнікі і супрацоўнікі раённых аддзелаў унутраных спраў.
Усе матэрыялы маюць аднатыпныя назвы: «Народнае апалчэньне: хто можа ўступіць у шэрагі добраахвотнікаў» («Свіслацкая газэта», 14 лістапада), аналягічныя публікацыі былі ў шэрагу іншых газэт — «Дзянніца» (30 чэрвеня), «bykhov.by, (25 ліпеня) і гэтак далей.
Усе публікацыі будуюцца паводле аднаго ўзору: у іх распавядаюць, што такое народнае апалчэньне, ягоныя задачы, хто можа далучыцца і якія перавагі маюць тыя, хто вырашыў стаць апалчэнцам.
Улады пакуль не называлі агульную колькасьць грамадзян, якія ўжо далучыліся да народнага апалчэньня.
Вядома, што ў Менскім раёне ў апалчэнцы запісаліся больш за 1,5 тысячы чалавек, у Браслаўскім раёне — 200 чалавек.
На фота: «апалчэнцы» на зборах, архіў