Былы палітвязень і апазыцыйны блогер Сяргей Ціханоўскі некалькі разоў агучыў у зваротах да заходніх палітыкаў ідэю «фінскага шляху» для Беларусі — «нэўтральнай, але самастойнай». Экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных справаў Рыгор Ніжнікаў у інтэрвію Свабодзе тлумачыць, чаму большасьць фінаў нэгатыўна ставяцца да тэрміну «фінляндызацыя».
«Фінляндызацыя» — гэта абмежаваньне сувэрэнітэту, на якое фіны добраахвотна ніколі не пагадзіліся б.
Калі нехта жадае стаць «мостам», то яны апынуцца пад мостам без краіны, бяз хаты й безь нічога.
Беларусы ўжо ў вайне, яны ўжо аб’ект расейскага імпэрскага праекту супраць незалежных краінаў