“Што зьмяшчае новая стратэгія нацыянальнай бясьпекі ЗША — і чаму гэта важна для Беларусі і рэгіёнуБ…
Белы дом апублікаваў новую 2025 National Security Strategy — і, шчыра кажучы, тэкст атрымаўся больш палітычным, чым дыпляматычным. Некаторыя гэтыя пасажы ўжо кідаюць Эўропу ў халодны пот, а Масква будзе занадта задаволенай.
Вось галоўнае, што кідаецца ў вочы.
⸻
1. ЗША больш не хочуць быць «сусьветным паліцэйскім»
Вашынгтон адкрыта заяўляе: эпоха, калі Амэрыка умешвалася ў чужыя войны, спыняла крызісы і будавала дэмакратыі па ўсім сьвеце — скончылася.
«Падтрымліваем толькі тое, што прама датычыцца нашых інтарэсаў».
Для Украіны гэта гучыць як сігнал: падтрымка можа працягвацца, але не аўтаматычна і не бясконца.
⸻
2. Украіна — не прыярытэт №1
Галоўная пагроза для ЗША — Кітай, а не Расея (пра гэта гаворыцца ўжо ня першы раз, але ва Ўкраіне, Беларусі і ЭЗ такое ўражаньне, што ня чуюць).
Украіна згадваецца хутчэй у тэхнічным стылі: «падтрымліваем настолькі, наколькі гэта выгадна ЗША».
Вынік: масштабная і доўгатэрміновая дапамога — пад пытаньнем.
⸻
3. Эўропа атрымала пісьмовыя «вымовы»
У дакумэнце прама сказана, што ЭЗ стаіць перад «цывілізацыйнай эрозіяй» і страчай ідэнтычнасьці. Упершыню ў гісторыі ЗША афіцыйна заяўляюць пра гатоўнасьць падтрымліваць эўрапейскі супраціў дамінацыі Брюсэля.
Для кантынэнту гэта — культурны і палітычны феерверк у запаволеным дзеяньні.
⸻
4. Расея — «рухавік нестабільнасьці», але не глабальная пагроза
У дакумэнце няма фразы «стрымліваць Расею любой цаной». Няма і абавязаньняў наконт перамогі Украіны.
Расея разглядаецца як праблема рэгіянальная, а не экзістэнцыяльная.
⸻
5. Блізкі Ўсход: максімальны прагматызм
ЗША будуць супрацоўнічаць нават з недэмакратычнымі рэжымамі, калі гэта гарантуе нафту, транзіт і стабільнасьць.
Каштоўнасьці — на другім плане.
⸻
Чаму гэта важна для Беларусі?
Бо ў такой палітычнай мадэлі:
• рэгіянальныя канфлікты будуць больш залежаць ад мясцовых гульцоў, а не ад ЗША;
• ціск на Расею можа аслабіцца;
• падтрымка дэмакратычных рухаў (у тым ліку беларускага) не будзе прыярытэтам, калі толькі гэта не ўплывае на інтарэсы ЗША непасрэдна.
У гэтай рэальнасьці асабліва відавочна тое, пра што мы і так ведаем: беларускі бізнэс, беларускія сем’і, беларуская дыяспара адстойвалі сваё не таму, што нехта абараняе нас звонку і плаціць нам за змаганьне — а таму, што нехта сядзіць у турме, падтрымлівае сем’і, плаціць выкуп, адбудоўвае разьбітае жыцьцё і працягвае рухацца далей. Тобок праблема дэмакратыі ў Беларусі — гэта праблема саміх беларусаў, а не дзядзькі з-за акіяну. Калі беларусам дэмакратыя не патрэбная, Амэрыцы яна тым больш не патрэбная.
⸻
Вынік
Новая стратэгія — гэта не пра сьвет, дзе ЗША ўсіх абароняць. Гэта пра сьвет, дзе кожны рэгіён мусіць рабіць уласныя высілкі, а кожная супольнасьць адбудоўваць сваю салідарнасьць.
Для Беларусі гэта гучыць як выклік.
Але і як магчымасьць: аб’яднаць усіх пацярпелых — палітычных, эканамічных, бізнэс, сем’і — у адзіны рух супраціву і годнасьці.”
Юр.Зяньковіч