Урад Літвы рыхтуецца да абвяшчэньня экстрэмальнай сытуацыі праз балёны зь Беларусі. Што яна значыць?…

Урад Літвы рыхтуецца да абвяшчэньня экстрэмальнай сытуацыі праз балёны зь Беларусі. Што яна значыць?

https://smarturl.click/OLy6e

Прэм’ер-міністарка Літвы Інга Ругінене заявіла, што экстрэмальную сытуацыю праз шары з кантрабандай абвесьцяць на наступным тыдні.

«Каб аблегчыць працу абʼяднаных групаў, спэцыялісты прыйшлі да высновы, што рэжым і форма экстрэмальнай сытуацыі сёньня былі б найлепшым выйсьцем», — сказала Ругінене.


Цяпер урад рыхтуе для гэтага праўную базу і дакумэнты, дадала яна.

Паводле інфармацыі МУС Літвы на 2 сьнежня, сёлета ў паветраную прастору Літвы трапілі 599 паветраных балёнаў і 197 бесьпілётнікаў. Гэтыя атакі парушылі 320 авіярэйсаў, закранулі 47 тысяч пасажыраў і прывялі да амаль 60-гадзіннага закрыцьця аэрапортаў. На сёньня лічбы яшчэ большыя.

Крыніца — LRT з спасылкай на агенцтва BNS