Аэрапорт у Вільнюсе прыпыніў працу праз аэрастаты пяты раз за дзесяць дзёнПра чарговыя “часовыя абме…

Аэрапорт у Вільнюсе прыпыніў працу праз аэрастаты пяты раз за дзесяць дзён

Пра чарговыя “часовыя абмежаванні паветранай прасторы” над вільнюскім аэрапортам паведамляецца на яго старонцы ў “Фэйсбуку”.

Абмежаванні ўведзеныя з 18:09 да 21:00 па мясцовым часе (з 19:09 па 22:00 па беларускім часе).

“Рашэнне аб абмежаванні паветранай прасторы вызначаецца навігацыйнай разметкай, характэрнай для паветраных шароў, якія рухаюцца ў кірунку аэрапорта”, — гаворыцца ў паведамленні.


Падрабязнасці | Без VPN
tuda-suda.by