Дырэктар кампаніі «Oro navigacija» Саўлюс Батавічус мяркуе, што новыя прылёты мэтэазондаў на тэрытор…

Дырэктар кампаніі «Oro navigacija» Саўлюс Батавічус мяркуе, што новыя прылёты мэтэазондаў на тэрыторыю каля Віленскага аэрапорту — сыстэмная атака супраць цывільнай авіяцыі. Пра гэта ён заявіў у камэнтары для LRT.

«Шары запускаліся праз пэўныя прамежкі часу, каб увесь час хаця б некалькі зь іх знаходзіліся ў крытычна важных для руху ў Віленскім аэрапорце месцах. Мы маглі толькі бясьсільна назіраць за тым, як гэтыя шары вісяць, і не маглі аднавіць рух у аэрапорце».