Эўрапейскі Парлямэнт прыняў рэзалюцыю аб Беларусі. У яе пастаноўчай частцы 25 пунктаў
https://smarturl.click/vdOLQЭўрапейскі Парлямэнт, сярод іншага,
•
асудзіў рэпрэсіі ў Беларусі,
•
запатрабаваў неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных і аднаўленьня іх правоў,
•
не прызнае Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам Беларусі,
•
пацьвердзіў падтрымку дэмакратычным сілам на чале зь Ціханоўскай,
•
заклікаў да свабодных і справядлівых выбараў пад міжнародным наглядам,
•
засьцярог наконт выкарыстаньня Лукашэнкам палітычных зьняволеных у якасьці інструмэнту ўплыву,
•
выступіў за падтрымку беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці, грамадзянскай супольнасьці, незалежных СМІ, студэнтаў і спэцыялістаў у выгнаньні,
•
асудзіў ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне Расеі супраць Украіны,
•
заклікаў ЭЗ узмацніць санкцыі.
За рэзалюцыю прагаласавалі амаль 82% дэпутатаў.