З Польшчы сёлета дэпартавалі амаль тысячу беларусаўhttps://smarturl.click/b563lПольская Памежная слу…

З Польшчы сёлета дэпартавалі амаль тысячу беларусаў

https://smarturl.click/b563l

Польская Памежная служба паведаміла, што колькасьць дэпартаваных беларусаў у гэтым годзе зьменшылася на 11%.

Паводле прадстаўніка Галоўнай камэндатуры Конрада Швэда, выкананых рашэньняў, якія абавязваюць грамадзян Беларусі да вяртаньня, толькі ў гэтым годзе да канца верасьня склала 955.

«863 беларусы самі добраахвотна выехалі з Польшчы, а прымусова мы вывезьлі на мяжу 92 асобы», — сказаў Швэд.


Асноўныя прычыны дэпартацыі — гэта нелегальнае знаходжаньне ці нелегальнае працаўладкаваньне ў Польшчы.

Крыніца — Польскае радыё