Ацэнкі і стратэгііБазавай палітычнай стратэгіяй апазіцыі ва ўмовах доўгатэрміновага супрацьстаяньня …

Ацэнкі і стратэгіі

Базавай палітычнай стратэгіяй апазіцыі ва ўмовах доўгатэрміновага супрацьстаяньня с рэжымам і Расеяй з’яляецца захаваньне стабільнасьці апазіцыйных структур і йх аўтарытэту. Гэта таксама ўключае стварэньне шырокага палітычнага фронту (прасторы ўплыву), які б маральна, ідэалагічна і палітычна ўтрымліваў бы рэжым Лукашэнкі ў замкненай прасторы.

На дадзены момант па ўсім ключавым напрамкам апазіцыя церпіць паразу. Ёсьць некалькі прычын такога палажэньня:

1. Апазіцыйныя цэнтры якія утварыліся ў 2020 годзе не былі гатовыя і не гатовіліся да доўгатэрміновага супрацьстаяньня. Палітыка канцэнтравалася на падтрыманьні інфармацыйнага тонусу ўнутры Беларусі і на чаканьні хуткага абвалу рэжыму ў тым ліку з прычыны ціску Крамля. З гэтым была зьвязаная манапалізацыя ОСТ усёй палітычнай прасторы, падпарадкаваньн ОСТ іншых ініцыятыў і выцісканьне тых, хто не хацеў фармальна падпарадкоўвацца ОСТ;

2. Антысістэмныя структуры пачалі стварацца, як структуры, а не клюбы па інтарэсах, якім быў КР, з вялікім спазьненьнем. Фактычна пасьля 2-х гадоў пасьля выбараў (АПК) і 2,5 (перафарматаваньне КР, амаль 4 гады другое перафарматаваньне), калі прыйшло асэнсаваньне таго, што “барацьба” зацягнецца на доўгія гады;

3. Асэнсаваньне і структурызацыя пачала адбывацца ва ўмовах палітычнай стагнацыі апазіцыйнага грамадства і ідэалагічна-псіхалагачнага вычэрпваньня актыву. Гэта звузіла як падтрымку, так і прыход новых людзей у антысістэмныя структуры. Без новых людзей іх энэргіі апазіцыйныя структуры не змогуць захоўваць сваю стабільнасьць і будуць далей распадацца. Дэфіцыт кадраў адбіваецца і на інфляцыі ідэяў і актыўнасьці. Ідэі-праекты набываюць непрадуманы, эпізадычны і хутчэй інфармацыйны характар, з гадоўнай мэтай – знайсьці “інвестара”, а не стабілізаваць структуры.

Без стабілізацыі, якая азначая і мабілізацацыю, доўгатэрміновыя адукацыйны, ці іншыя праекты проста немагчыма рэалізаваць. Гэта паказалі “выбары ў КР”, праект пашпарта, парамілітарныя ініцыятывы і г.д. (Канешне нельга не браць пад увагу актыўнае суарацьздеянье ўладаў, што да апошняга часу ігнаравалася).

Як вынік, апазіцыя страціла фундамент уласнай службы бясьпекі, які павінен быў гарантаваць стабільнасьць структур, а стаў элементам йх дэстабілізацыі.

4. Я да канца не ўпэнены, што ў колах, якія прымвюць лёсавыя для апазіцыі рашэньні, зьмяніліся падыходы і ацэнкі ўзрозню стабільнасьці рэжыму. У мяне ўзьнікае ўражаньне, што палітычнае мысьленьне ўсьцяж застаецца скрайне павярхоўным і інфантыльным, на ўзроўні: Лукашэнка баіцца, рэжым слабы, хутка санкцыі дадуць плён і лукашэнкаўскія карнікі пачнуць есьць гумавыя дубінкі і вось тады народ паўстане. Таму нічога асаблівага не трэба рабіць, толькі чакаць, ну яшчэ падвесьці санкцыі.
Канешне, такое мысьленьне не дазволіць падыцсьці да сітуацыі фундаментальна, як і да працэсу структурнага фарміраваньня. Бо калі рэжым хутка падзе, то трэба проста заставацца на плаву і чакаць, пакуль нехта пазвоніць. Такі памылковы падыход таксама азначае, што нельга каб на полі з’явіліся іншыя палітычныя гульцы і канкурэнты, якія маглі б уплываць на сітуацыю.

Адсюль разнастайныя падыванікавыя гульні, маніпуляцыі, дэскрыдэтацыія і гэтак далей.

Але акрамя пашырэньня прасторы канфлікту ўнутры апазіцыі, нічога іншага гэта не дасьць.

Каб перамагчы ворага трэба правільна ацэньваць ягоны і ўласны патэнцыял. Лукашэнка моцны і безпрынцыпны вораг, які для ўтрыманьня ўлады выкарыстоўвае амаль усю краіну. Апазіцыя, на дадзены момант слабая і непрынцыповая ў сваіх дзеяньнях, не кансалідавана і не структуравана.

Адзіны патэнцыял, на які яна магла б зараз і на перспектыву разлічваць – гэта дыяспара. Несумнеўна – вялікі рэсурс, амаль 1.5 – 2 млн., але дыяспары таксама неабзодна бачаньне, кірунак развіцьця структур, стратэгія на бліжэйшыя 2-3 гады, з кепскімі і добрымі прагнозамі, са здольнасьцю структур прыцягваць новых людзей.
Выбары ў КР паказалі, што апазіцыя нават прайграла барацьбу за дыяспару, свой асноўны рэсурс.