Важная інфармацыя для беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць за Украіну
Прэзідэнт Украіны падпісаў закон, які спрасціў працэдуру атрымання грамадзянства для замежнікаў, што служаць у ЗСУ.
Цяпер кожны, хто:
– з’яўляецца замежнікам або асобай без грамадзянства,
– праходзіць ваенную службу па кантракце,
– адслужыў мінімум 1 год падчас ваеннага становішча,
— можа быць прыняты да грамадзянства Украіны ў асаблівым парадку.
Для беларускіх добраахвотнікаў, якія рызыкуюць жыццём у барацьбе супраць расейскай агрэсіі, гэта — магчымасць атрымаць афіцыйную прававую абарону і грамадзянства краіны, якую яны абараняюць са зброяй у руках.
Падрабязней — артыкул 9 Закона Украіны «Аб грамадзянстве».
Слава Украіне!
Жыве Беларусь!