Ад Лёндана да Вільні: як зьвязаныя з Расеяй структуры наймаюць моладзь для дывэрсій супраць краін Эў…

Ад Лёндана да Вільні: як зьвязаныя з Расеяй структуры наймаюць моладзь для дывэрсій супраць краін Эўразьвязу

https://smarturl.click/Re0BD

Цягам апошніх гадоў у краінах Эўропы пачасьціліся дывэрсіі, за якімі сьледчыя бачаць «расейскі сьлед». Наймальнікамі часта выступаюць структуры, зьвязаныя з расейскімі спэцслужбамі. Яны прыцягваюць маладых людзей, нярэдка замежнікаў, і выкарыстоўваюць іх «уцёмную».

У Лёндане за падпал складу Starlink асудзілі групу юнакоў, у тым ліку 20-гадовага літоўца. Іх наняла прыватная ваенная кампанія «Вагнер».

У Вільні падпалілі гандлёвы цэнтар IKEA — выканаўцамі былі ўкраінскія падлеткі. У Шаўлях расейскія куратары нанялі гішпанца на дывэрсію супраць дронавай кампаніі.

У Латвіі падпалілі Музэй акупацыі.

Усе здарэньні адбыліся ў 2024 годзе. Паводле выведкі, мэта такіх апэрацый — хаос і падрыў падтрымкі Ўкраіны.

Кіраўнік NATO заявіў, што гэта «частка шырокай кампаніі Масквы» супраць альянсу.