Літва ўзмацніла ахову мяжы зь Беларусьсю і Расеяй авіяцыяй з магчымасьцю радыяцыйнага кантролюhttps:…

Літва ўзмацніла ахову мяжы зь Беларусьсю і Расеяй авіяцыяй з магчымасьцю радыяцыйнага кантролю

https://smarturl.click/3QanG

Новую авіяцыйную тэхніку дэпартамэнт авіяцыі Дзяржаўнай памежнай службы Літвы прэзэнтаваў на верталётнай базе Палукніс пад Вільняй на сьвяткаваньні 33-годзьдзя стварэньня дэпартамэнту.

Цяпер на службе ў літоўскіх памежнікаў зьявіліся тры новыя шматмэтавыя верталёты Airbus H145 D3. Іх набылі ў кампаніі Airbus Helicopters Deutschland GmbH за 57 мільёнаў эўра. Прычым два зь іх набытыя коштам дзяржаўнага бюджэту (46 мільёнаў эўра), а адзін — коштам фінансаваньня Эўразьвязу (11 мільёнаў эўра).