
https://smarturl.click/8poja
Кіраўніца Службы вайсковай контравыведкі Нямеччыны Мартына Розэнбэрг заявіла аб росьце колькасьці выпадкаў шпіянажу і падрыўных дзеяньняў расейскіх спэцслужбаў.
Розэнбэрг паведаміла, што расейскія спэцслужбы «пашыраюць свой інструмэнтар». У прыватнасьці, яны спрабуюць шпіёніць за вайсковымі аб’ектамі і навучальнымі цэнтрамі для вайскоўцаў з дапамогай бесьпілётнікаў.