Літва не плануе аднаўленне транзіту беларускіх угнаенняўКазаць пра аднаўленне транзіту праз Літву бе…

Літва не плануе аднаўленне транзіту беларускіх угнаенняў

Казаць пра аднаўленне транзіту праз Літву беларускіх калійных угнаенняў “няма сэнсу”, бо ў дачыненні да такіх паставак дзейнічаюць санкцыі ЗША і Еўрасаюза, заявіў галоўны дарадца літоўскага прэзідэнта Гітанаса Наўседы па пытаннях навакольнага асяроддзя і інфраструктуры Рамунас Дзілба.

Паводле яго слоў, якія перадае агенцтва BNS, нават калі санкцыі ЗША і ЕС будуць знятыя, у Літвы ёсць прававыя інструменты ў рамках нацыянальнага заканадаўства для “абароны сваіх інтарэсаў”.

“Калі мы ўбачым, што кампанія атрымлівае прыбытак ад транзіту ўгнаенняў і, магчыма, ускосна фінансуе ваенныя дзеянні [Расіі ва Украіне] або ўмацоўвае рэжым [Аляксандра Лукашэнкі], то гэта супярэчыць нацыянальным інтарэсам Літвы, і ў гэтым выпадку мы маглі б прымяняць нашы нацыянальныя прававыя інструменты пры прыняцці рашэнняў”, — сказаў Дзілба.


Падрабязнасці| Без VPN
belaruskali.by