Прэзыдэнт Літвы назваў хаатычнай рэакцыю службаў на прылёт у Літву дрона зь Беларусі
10 ліпеня на літоўскую тэрыторыю зь Беларусі заляцеў расейскі дрон «Гербера», які імітуе «Шахед». Яго палёт доўжыўся лічаныя хвіліны, але пасьпеў стварыць палітычны скандал.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа раскрытыкаваў дзеяньні службаў:
«Калі грамадзтва ня будзе паінфармавана, я адмаўляюся ісьці ў сховішча. Мы ўсе павінны мець роўныя ўмовы інфармаваньня».
Паводле літоўскага міністэрства абароны, грамадзкасьць не папярэдзілі, бо вайскоўцы адразу пабачылі, што дрон хутка ўпадзе.
Крыніца — LRT