Выдаткі на войска ў Беларусі з 2022 году вырасьлі ў 2,6 раза https://smarturl.click/aRpWDУсяго на абарону зараз выдаткоўваецца каля 2% ВУП. Гэта менш, чым у суседніх Літве і Польшчы. Расказваем, што ўдаецца зрабіць за гэтыя грошы і якое новае ўзбраеньне набывае Беларусь.
Расея перадала зьнішчальнікі Су-30СМ2 і верталёты Мі-35М
У Беларусі стварылі «бесьпілётныя войскі».
Ідзе мадэрнізацыя тэхнікі (Т-72БМ2, Volat V2, «Палянэз»)
Будуюцца аб’екты пад ядзерную інфраструктуру
«Парадаксальна, але ўзровень вайсковых выдаткаў Беларусі сьведчыць, што, нягледзячы на цалаваньні з Пуціным, Лукашэнка не асабліва разьлічвае, што ў выпадку міфічнай агрэсіі NATO расейскае войска прыйдзе і абароніць. Я нават скажу, што ў беларускага войска цяпер толькі адзін праціўнік, і гэта расейскае войска. Гэта структурны парадокс для ўсяго АДКБ», — кажа вайсковы экспэрт Defense Express з Украіны
Іван Кірычэўскі.