Варшава заяўляе пра нарастанне агрэсіі з боку мігрантаў на мяжы з Беларуссю”Жаўнеры падвяргаюцца нап…

Варшава заяўляе пра нарастанне агрэсіі з боку мігрантаў на мяжы з Беларуссю

“Жаўнеры падвяргаюцца нападам не толькі з камянямі, але і з бутэлькамі, напоўненымі гаручымі вадкасцямі. Кожны такі напад — гэта напад на польскую дзяржаву”, — напісаў у сетцы “Х” 16 ліпеня міністр нацыянальнай абароны краіны Уладзіслаў Касіняк-Камыш.


Ён таксама нагадаў: “у жаўнераў ёсць дакладныя правілы ўжывання зброі і поўная прававая абарона. Яны могуць не баяцца рашучых дзеянняў, абараняючы Польшчу”.


Прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі Яцэк Дабжыньскі ўдакладніў, што бутэлька з “кактэйлем Молатава” і град камянёў прыляцелі з беларускага боку ў польскіх памежнікаў увечары 15 ліпеня. Ніхто не пацярпеў.

Падрабязнасці | Без VPN
Памежная варта Польшчы