МЗС Літвы накіравала Беларусі ноту пратэсту з-за бесьпілётніка «Гербера» «Паветранае судна разьбіла…

МЗС Літвы накіравала Беларусі ноту пратэсту з-за бесьпілётніка «Гербера»

«Паветранае судна разьбілася на тэрыторыі Літвы, прыкладна за кілямэтр ад дзяржаўнай мяжы. Міністэрства замежных спраў Літвы строга патрабуе ад Беларусі як мага хутчэй растлумачыць гэты інцыдэнт і прыняць усе неабходныя меры для прадухіленьня паўтарэньня падобных інцыдэнтаў у будучыні», — гаворыцца ў паведамленьні МЗС Літвы.

10 ліпеня самаробны расейскі дрон прыляцеў з тэрыторыі Беларусі і праз тры хвіліны ўпаў на літоўскай тэрыторыі. Сьпярша яго прынялі за ўдарны БПЛА «Шахед», пазьней заявілі, што гэта «самаробны самалёцік», але ў выніку аказалася, што гэта «Гербера» — танны расейскі дрон, зроблены з фанэры і пены, які выкарыстоўваецца Расеяй супраць Украіны для масаваных нападаў і перагрузкі сыстэм супрацьпаветранай абароны.