У Беларусі праз Telegram-каналы і турмы шукаюць кантрактнікаў для вайны на баку РасііУ беларускіх T…

У Беларусі праз Telegram-каналы і турмы шукаюць кантрактнікаў для вайны на баку Расіі

У беларускіх Telegram-каналах,такіх як «Работа в Бресте» і «Работа в Пинске», з’явіліся аб’явы пра набор добраахвотнікаў для падпісання кантракта з Міністэрствам абароны Расіі. У тэкстах пазначана толькі адно патрабаванне —«добрае здароўе», без аніякай канкрэтыкі пра ўмовы службы ці месца знаходжання.

Паралельна Крэмль прапанаваў Лукашэнку далучыцца да праграмы адпраўкі беларускіх зняволеных на СВА—так званую «спецыяльную ваенную аперацыю».У абмен Расія была гатовая спісаць частку дзяржаўных даўгоў Беларусі.Аднак, па словах крыніц у Генштабе, Лукашэнка дагэтуль цягне час, бо адчувае моцны ціск з Захаду. Паводле інсайдараў, ЗША праз амбасаду Літвы перасцераглі беларускія ўлады: калі зняволеныя паедуць ваяваць ва Украіну, будуць уведзены санкцыі беспрэцэдэнтнага маштабу.Нягледзячы на афіцыйнае маўчанне, сам факт з’яўлення такіх аб’яваў можа сведчыць пра падрыхтоўку Беларусі да новага этапу ўцягвання ў расійскую агрэсію.