На музычным фэстывалі «Славянскі базар» з акцыяй «За бясьпеку — разам» выступіць спэцназ МУСМіністэр…

На музычным фэстывалі «Славянскі базар» з акцыяй «За бясьпеку — разам» выступіць спэцназ МУС

Міністэрства ўнутраных спраў правядзе на «Славянскім базары» ў Віцебску паказальныя выступленьні спэцпадразьдзяленьняў і дзяцей з вайскова-патрыятычных клюбаў. МУС анансавала правядзеньне ў рамках фэстывалю акцыі «За бясьпеку — разам».

Паведамляецца, што 10–13 ліпеня адбудуцца «паказальныя выступленьні спэцпадразьдзяленьняў МУС і выхаванцаў вайскова-патрыятычных клюбаў», і, у прыватнасьці, «эмацыйнае спаборніцтва — „Забег у паўзунках“».

Фота носіць ілюстрацыйны сэнс