Марк Рутэ: Кітай можа справакаваць Расею атакаваць NATO пры сілавым вяртанні Тайваня

Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Марк Рутэ: Кітай можа справакаваць Расею атакаваць NATO

Генэральны сакратар NATO Марк Рутэ лічыць, што ў выпадку, калі Кітай вырашыць сілай вярнуць Тайвань, Сі Цзіньпін можа папрасіць Уладзімера Пуціна адцягнуць увагу Эўропы нападам на тэрыторыю Альянсу.
⠀
Расея, паводле Рутэ, аднаўляе вайсковы патэнцыял зь неверагоднай хуткасьцю.

Цяпер яна выпускае ў 3 разы больш боепрыпасаў за 3 месяцы, чым усе краіны NATO разам — за год.
⠀
У якасьці рашэньня ён прапаную мацаваць адзінства NATO і супрацоўнічаць з Інда-Ціхаакіянскім рэгіёнам у абароне і тэхналогіях.

Крыніца — The New York Times.