Сырскі заявіў, што наступ РФ з тэрыторыі Беларусі выключаць нельга
Падчас сустрэчы з журналістамі Галоўнакамандуючы ЗСУ Аляксандр Сырскі адказаў на пытанні прэсы і, у прыватнасці, адзначыў: – Сілы абароны дагэтуль кантралююць 90 квадратных кіламетраў Куршчыны; – Украінскія войскі за тыдзень прасунуліся на 200–700 метраў у раёне Юнакаўкі; – Украіна пераўзыходзіць РФ па колькасці FPV-дронаў, аднак расіяне мацнейшыя ў дронах з аптавалакном; – Эфектыўнасць знішчэння варожых БПЛА тыпу Shahed складае прыблізна 82%; – Па яго словах, адным з перспектыўных напрамкаў барацьбы з «Шахедамі» з’яўляецца выкарыстанне лёгкаматорнай авіяцыі; – Пераход на армійскія корпуса дазволіць пераходзіць да контрнаступаў.