Парламенцкі сход Беларусі і РФ выступіць у Брэсце з заявай аб “абароне гістарычнай праўды” і разгледзіць “бюджэтныя пытанні”
“Абарона гістарычнай праўды” і “бюджэтныя пытанні” будуць у цэнтры ўвагі на пасяджэнні 68-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, вынікае з паведамлення прэс-службы Палаты прадстаўнікоў.
Дэпутаты Парламенцкага сходу “разгледзяць пытанні, звязаныя з рэалізацыяй даручэнняў, дадзеных кіраўнікамі дзяржаў Беларусі і Расіі ў ходзе правядзення міжнароднага форуму Саюзнай дзяржавы “Вялікая спадчына — агульная будучыня” ў красавіку ў Валгаградзе”, падкрэсліваецца ў рэлізе.
Таксама ўдзельнікі пасяджэння прымуць “заяву па пытаннях абароны гістарычнай праўды, захавання гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў”.
Падрабязнасці | Без VPN
soyuz.by