Наведалі Роўна, дзе сустрэліся са сваякамі загінулага беларускага нацыянальнага героя Міраслава «Мыш» Лазоўскага. Пабывалі на Алеі Славы, дзе ўсталяваны партрэт беларускага героя. Уручылі дзецям пляменніцы Міраслава ўзнагароду — баявы крыж “Honor et Gloria” (“Гонар і слава”).
Гэта адзнака прысуджаецца замежнікам, якія праявілі выключную мужнасць у абароне Украіны. Беларусы сталі першай нацыяй, прадстаўнікі якой былі ўдастоены гэтай высокай узнагароды.