Пад час Першай Святовай Вайны 1914-1918 гадоў на працягу значнейшага часу адбыцця той Еўрапейскай ка…

Пад час Першай Святовай Вайны 1914-1918 гадоў на працягу значнейшага часу адбыцця той Еўрапейскай катастрофы заходняя частка земляў былога Вялікага Княства Літоўскага з такімі гарадамі як Коўна, Вільня, Гародня і Ліда знаходзілася пад акупацыяй Нямецкай Імперыі, ІІ Рэйху.

Дадзены абшар нямецкай акупацыі скарочана іменаваўся “Обер-Ост”.

Напрыканцы вайны, 27 студзеня 1918 года, быў выдадзены загад аб рэарганізацыі вайсковай адміністрацыі. Большая частка “Обер-Осту” (без земляў сучаснай Латвіі) была акрэслена як “Вайсковая адміністрацыя Літвы” з сядзібай у Вільні. Увесь абшар быў падзелены на дзве часткі: паўночную – Litauen-Bezirk Nord, і паўднёвую – Litauen Bezirk Süd.

Такім чынам, яшчэ ў 1918 годзе немцы добра разумелі, што акупавалі. І якое найменне традыцыйна насілі падпарадкаваныя ім землі.