Прэзідэнт Украіны Зяленскі назваў немагчымымі перамовы з РФ на тэрыторыі БеларусіПалітык заявіў, што…

Прэзідэнт Украіны Зяленскі назваў немагчымымі перамовы з РФ на тэрыторыі Беларусі

Палітык заявіў, што Кіеў не разглядае Беларусь, адносна якой Расія “падае сігнал”, як пляцоўку для магчымых перамоваў пра спыненне вайны.

Паводле яго слоў, Украіна гатовая весці перамовы ў Турцыі, Ватыкане або Швейцарыі. Ватыканскую пляцоўку, як адзначыў палітык, “падтрымліваюць усе, акрамя расійскага боку“.

Нагадаем, 24 лютага 2022 года Расія распачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны. Афіцыйны Мінск падтрымаў Крэмль. Тым не менш, у пачатку вайны некалькі раўндаў перамоваў паміж Масквой і Кіевам сапраўды праходзілі ў Беларусі.

Падрабязнасці | Без VPN
Архіўнае відэа: інтэрв’ю Зяленскага The Guardian / стоп-кадр: “Позірк”