Тураператары з Беларусі заключылі 26 дагавораў на форуме ў анексаваным КрымеТураператары з Беларусі …

Тураператары з Беларусі заключылі 26 дагавораў на форуме ў анексаваным Крыме

Тураператары з Беларусі “заключылі 26 дагавораў з рознымі рэгіёнамі, у тым ліку з Крымам”, заявіў міністр турызму і курортаў анексаванага РФ украінскага паўвострава Сяргей Ганзій па выніках другога турысцкага злёту.

Як адзначаецца, цэнтральнай падзеяй злёту стаў форум “Біржа кантактаў” у Ялце, дзе больш за 200 прадстаўнікоў тургаліны Крыма “ўстанавілі прамыя сувязі з калегамі з Беларусі, Татарстана, Краснадарскага краю, Масквы, Санкт-Пецярбурга і іншых суб’ектаў РФ”.

Раней пастаянны прадстаўнік прэзідэнта РФ у анэксаваным Крыме Георгій Мурадаў заяўляў, што праца па прыцягненні турыстаў з Беларусі ў Крым з’яўляецца “прыярытэтнай для рэгіёну”.

У ліпені 2024 года ўкраінскі бок паведамляў, што Кіеву вядома прынамсі пра сем дагавораў, падпісаных беларускімі ўладамі з дзяржорганамі анексаванага Крыма.

Падрабязнасці
Вести Крым