МЗС Беларусі назваў Украіну «брацкай дзяржавай»https://smarturl.click/ZXXZq«Расея і Ўкраіна — гэта н…

МЗС Беларусі назваў Украіну «брацкай дзяржавай»

https://smarturl.click/ZXXZq

«Расея і Ўкраіна — гэта ня проста нашы суседзі, гэта брацкія нам дзяржавы. Беларусь заўсёды пасьлядоўна выступала за адкрыты і прамы дыялёг.

Мы перакананыя, што толькі дыпляматычныя перамовы могуць стаць эфэктыўным інструмэнтам пошуку рашэньняў і ўмацаваньня стабільнасьці ў нашым рэгіёне», — напісала МЗС Беларусі.

Заява МЗС Беларусі выйшла ўвечары 15 траўня, 16 траўня чакаецца пачатак перамоваў паміж Украінай і Расеяй у Стамбуле, але не на ўзроўні прэзыдэнтаў.