30 гадоў таму Лукашэнка арганізаваў першы рэферэндум у гісторыі незалежнай БеларусіЯго вынікі сталі …

30 гадоў таму Лукашэнка арганізаваў першы рэферэндум у гісторыі незалежнай Беларусі

Яго вынікі сталі падмуркам для ўмацавання асабістай улады і вызначылі курс на збліжэнне з Расіяй.

14 траўня 1995 года ў бюлетэнях утрымліваліся чатыры пытанні:

наданне рускай мове статусу другой дзяржаўнай;

узнаўленне сцяга і герба, падобных да савецкіх сімвалаў;

падтрымка эканамічнай інтэграцыі з Расіяй;

прадастаўленне прэзідэнту права распускаць Вярхоўны Савет у выпадку “сістэматычных парушэнняў”.

Паводле афіцыйных звестак, больш за 3,5 мільёна з 4,8 мільёна ўдзельнікаў выказаліся за ўсе прапановы.