Знішчальнікі Су-30СМ2 паступяць у Беларусь з РФ напрыканцы траўня — камандуючы ВПС і войскамі СПАКам…

Знішчальнікі Су-30СМ2 паступяць у Беларусь з РФ напрыканцы траўня — камандуючы ВПС і войскамі СПА

Камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі Андрэй Лук’яновіч таксама паведаміў, што на ўзбраенне ВПС Беларусі паступае іншая “новая авіяцыйная тэхніка — верталёты Мі-35М, самалёты Су-30СМ”.

Паводле расійскай дзяржкарпарацыі “Растэх”, мадыфікацыя Су-30СМ2 адрозніваецца ад папярэдняй выкарыстаннем зброі большай далёкасці. Акрамя таго, заяўлена, што далёкасць выяўлення наземных, паветраных і марскіх цэляў павялічаная амаль удвая.

9 лютага намеснік міністра абароны па ўзбраенні Андрэй Федзін у інтэрв’ю праграме “Арсенал” на тэлеканале “Беларусь 1” заявіў, што Беларусь у 2024 годзе прыняла на ўзбраенне больш за 90 узораў тэхнікі.

Падрабязнасці| Без VPN
Су-30СМ2. Фота на сайце расійскай дзяржкарпарацыі “Растэх”