Беларускаму аўтапалку — год.
Год у дарозе. Год побач з тымі, хто змагаецца за свабоду
За гэты час мы перагналі сотні аўто для ЗСУ. Ад старэнькіх бусаў да пікапаў, што сёння возяць байцоў. Мы перавезлі тонны гуманітаркі. Мы былі там, дзе патрэбна. Мы бачылі стомленыя вочы, якія загараліся падзякай, калі ты прывозіш менавіта тое, што ім было трэба.
Мы былі з тымі, каго вайна пакінула без дома. Мы збіралі грошы, каб на Новы год прывезці дзецям падарункі. Не таму, што гэта нейкая місія. А таму, што па-іншаму — ніяк.
Быць валанцёрам — гэта не пра лёгкасць і спакой. Гэта не пра лайкі, фотаздымкі і медалі. Гэта пра стому, бясконцыя кіламетры, пра машыны, што ламаюцца, пра «а дзе спаць сёння?» і «хто забярэ аўто?».
Але гэта яшчэ і пра тое, што ты частка чагосьці велізарнага. Такога, што дыхае надзеяй.
Мы — беларусы. Мы не сядзім і не чакаем. Мы кожны дзень робім тое, што можам. І часам крыху болей.
Дзякуй усім, хто з намі гэты год. Далучайцеся, калі гатовыя. Мы працягваем шлях. Да перамогі. Разам.