Беларуская дэлегацыя ў КНДР падпісала пагадненьне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і наведала …

Беларуская дэлегацыя ў КНДР падпісала пагадненьне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і наведала вежу Чучхэ

https://smarturl.click/AxxAO

Падрабязнасьці перамоваў не паведамляюцца. Вядома, што бакі размаўлялі пра супрацу ў сельскай гаспадарцы, машынабудаваньні, ахове здароўя, гандлі і адукацыі.

У праграме візыту ўжо былі паездкі да вежы ідэяў Чучхе, якая паводле паўночнакарэйскага агенцтва навінаў, «апавядае пра бесьсьмяротныя ідэйна-тэарэтычныя подзьвігі прэзыдэнта Кім Ір Сэна.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі Юры Шулейка падзякаваў за цёплы прыём дэлегацыі і сказаў, што пабачыў, як партыя, урад і народ КНДР імкліва рухаюцца па шляху новага разьвіцьця і росквіту.