86% беларусаў супраць вайны
У Беларусі людзі працягваюць выказваць сваё адмоўнае стаўленне да вайны ва Украіне, нягледзячы на рэпрэсіі. Паводле сацыялагічнага апытання пад кіраўніцтвам прафесара Андрэя Вардамацкага, 66% беларусаў выступаюць супраць выкарыстання тэрыторыі Беларусі расейскімі войскамі для нанясення ўдараў па Украіне.
А пераважная большасць — 86% — супраць удзелу беларускай арміі ў вайне на баку расіі, і толькі 11% падтрымліваюць такі ўдзел. Іншае апытанне Chatham House паказала, што за непасрэдны ўдзел Беларусі ў баявых дзеяннях на баку Расіі выказваюцца толькі 3% беларусаў. Больш за 1 500 чалавек у Беларусі падвергліся рэпрэсіям і гвалту за антываенную пазіцыю.
На прыклад : жыхара Брэста асудзілі на 1 год «хатняй хіміі» за надпіс «No war» каля чыгуначнай станцыі «Брэст Паўднёвы». У Барысаве затрымалі выкладчыка медыцынскага каледжа Алеся Бутэнку за крытыку расейскага ўварвання падчас лекцыі.У Менску затрымалі жанчыну за надпіс у ліфце «Супраць вайны».
Антываенны рух у Беларусі Жыве!