Што азначае для Беларусі імкненьне Расеі далучыць расейскамоўныя рэгіёны Ўкраіны — аналіз Валера Кар…

Што азначае для Беларусі імкненьне Расеі далучыць расейскамоўныя рэгіёны Ўкраіны — аналіз Валера Карбалевіча

https://smarturl.click/zd2zo

Прэтэнзіі РФ на расейскамоўныя рэгіёны Украіны цалкам выцякаюць з канцэпту «рускага сьвету». Паводле яго, усе, хто размаўляе на расейскай мове, зьяўляюцца прадстаўнікамі расейскай цывілізацыі.

Беларусь — у асноўным расейскамоўная краіна, дзе працэсы русіфікацыі і сьвядомага абмежаваньня на ўжываньне беларускай мовы сталі часткай дзяржаўнай палітыкі. Таму незалежнасьць Беларусі грунтуецца на вельмі хісткай аснове.

На здымку прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін паціскае руку прадстаўніку прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Стыву Ўіткафу падчас сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу 11 красавіка 2025 году.