Сейм Літвы адхіліў папраўкі, якія маглі б пагоршыць становішча беларусаў у краінеhttps://smarturl.cl…

Сейм Літвы адхіліў папраўкі, якія маглі б пагоршыць становішча беларусаў у краіне

https://smarturl.click/y6dpR

Сейм Літвы падоўжыў на год санкцыі ў дачыненьні да грамадзян Беларусі і Расеі. Ад прапанаваных раней больш жорсткіх абмежавальных мераў для беларусаў адмовіліся.

Падчас абмеркаваньня гучалі прапановы адмовіцца прымаць ад беларусаў, як і ад расейцаў, заявы на выдачу дазволаў на пражываньне ў Літве, калі ў іх няма дзейнай візы, а таксама прапаноўвалі ануляваць ужо выдадзеныя ДНЖ, калі грамадзяне Беларусі больш як раз у тры месяцы наведвалі гэтыя краіны. Гэтыя прапановы ў выніку не ўхвалілі.