Восем краін далучыліся да апошняга пакету санкцыяў Эўразьвязу ў дачыненьні да БеларусіАльбанія, Бось…

Восем краін далучыліся да апошняга пакету санкцыяў Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі

Альбанія, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштэйн, Чарнагорыя, Нарвэгія, Паўночная Македонія і Ўкраіна падтрымалі рашэньне Рады ЭЗ ад 27 сакавіка 2025 года аб увядзеньні санкцыяў супраць Беларусі.

Гэта рашэньне было прынятае ў сувязі з сытуацыяй у краіне і ўдзелам Беларусі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны. У новы санкцыйны сьпіс увайшлі 7 юрыдычных і 25 фізычных асоб. Сярод юрыдычных асоб — ЦВК Беларусі, ААТ «Інтэграл», «Беларускія лятарэі» і іншыя. У спіс таксама трапілі судзьдзі, чыноўнікі і кіраўнікі прадпрыемстваў, датычныя да рэпрэсій і падтрымкі рэжыму.

Эўразьвяз вітае рашэньне гэтых краін далучыць нацыянальную палітыку да агульнаеўрапейскай. Цяпер пад санкцыямі ЭЗ знаходзяцца 312 фізычных і 47 юрыдычных асобаў зь Беларусі. Гэта ўжо другі выпадак у 2025 годзе, калі згаданыя краіны падтрымліваюць санкцыі супраць беларускага рэжыму.