Пра Мельнікаву пакуль што — або добра, або,як Латушка, — нічога. І галоўнае — беларускія так званыя …

Пра Мельнікаву пакуль што — або добра, або,як Латушка, — нічога. І галоўнае — беларускія так званыя незалежныя СМІ нават элементарных пытанняў яму не задаюць. А ён радуецца і маўчыць. Але не ў гэтым сутнасць.

Цікава назіраць за гэтай сітуацыяй у больш шырокім кантэксце. 15-га чысла Латушка абвяшчае, што стварае свой фонд (ці то чарговы, ці то праз Музей вольнай Беларусі грошы гнаць ужо нязручна). Але галоўнае — навошта яму «свой фонд», калі ў членаў ягонай каманды (у тым ліку самых блізкіх) ужо ёсць свае структуры, праз якія выдатна праходзілі фінансавыя патокі?

Значыць, 15-га сакавіка гаворка пра фонд.
17-га — Наша Ніва і іншыя дадаюць падрабязнасцяў пра гэтую ініцыятыву.

А потым, праз пэўны час, ён публічна заяўляе пра знікненне Мельнікавай, і Наша Ніва піша пра нейкія грошы КР — інфармацыя, якая шакавала ўсіх, у тым ліку мяне і іншых дэлегатаў Каардынацыйнай рады, бо мы нават не здагадваліся, што ў нашай арганізацыі ўвогуле былі ці павінны былі быць нейкія сродкі.
Я, напрыклад, быў упэўнены, што мы тут за ідэю…

Давайце проста прамаўчым, як у цішыні вырашалася гэтая гісторыя, і каму ўвогуле прыйшла ў галаву думка перакідваць грошы на асабісты фонд аднаго з членаў КР і каманды НАУ (дарэчы, прашу прабачэння, калі слова “член” мае фемінітыў — не ведаю дакладна).

І ўсё гэта магло б яшчэ як-небудзь прайсці міма, калі б не аператыўнасць унутраных «договорняков».
Яшчэ не разабраўшыся с “пропажей” ранейшых грошаў, не разабраліся да канца ў сітуацыі з уцечкай каштоўнай інфармацыі ад члена (членкі?) каманды Латушкі, як Каардынацыйная рада цягам 24 гадзін праводзіць “безальтэрнатыўнае” галасаванне, каб да фінансавых пытанняў «для ўсіх беларусаў» далучыць Юрый Губарэвіч — замест Мельнікавай.
А Юры Губарэвіч як і Мельнікава, чалец каманды Pavel Latushka !!!

Інакш кажучы — мы яшчэ не зрабілі разбору палётаў па факце знікнення грошай і ўцечкі інфармацыі, а ўжо прызначаем на адказную пасаду новага чалавека з той самай каманды.

Легітымнасць гэтаму бутафорскаму галасаванню з адзіным кандыдатам надалі 52 дэлегаты. З іх толькі два выказаліся супраць — Юлія Грэбень і Сергей Кедышко
Сярод тых, хто падтрымаў — амаль усе прадстаўнікі НАУ (20 галасоў — натуральна, «за»).

Здавалася б, варта было б чакаць, што Ягораў, Вадзім Пракоп’ieў, Аляксандр Кныровіч — тыя, хто публічна, здавалася б, змагаўся з Латушкам — выкажуцца супраць.

Але не: 8 галасоў ад іх блока, уключна з гэтымі «героямі» — «за».

2 галасы ад «Маладзёвага наступу» — устрымаліся.

Ад Блоку «Воля» у галасаванні з адзіным кандыдатам устрымаліся ўсе, акрамя майго старога сябра і яшчэ адной дзяўчыны — 2 галасы «за».

З 6 галасоў «Незалежных беларусаў», сапраўды незалежнай “ад грантаў” аказалася толькі Юлія Грэбень. Астатнія 5 — «за».

7 галасоў ад «Еўрапейскага выбару» — «за».
4 галасы ад «Наша справа» — «за».
1 голас ад «Хопіць баяцца» — таксама «за»…

Мае ж пытанне, калі я ўбачыў гэтую безальтэрнатыўную выбарчую камедыю, было простае (прывожу скрын ў першым каментары):

Можа, Лукашэнку варта пераняць перадавы дэмакратычны досвед у «дэмакратычных сіл» і праводзіць выбары гэтак жа?
Намаляваў сябе аднаго —
Дазволіў галасаваць толькі сваёй камандзе —
І крышачку пакінуў для народу —
І вуаля! Прызнаныя дэмакратычныя выбары. Няма пытанняў.

Я абяцаў вам сумленна дзяліцца інфармацыяй — вось і дзялюся. Што мог — я зрабіў. Асобны дзякуй яшчэ раз Юліі Грэбень і Сяргею Кедышку, якія спрабавалі супрацьстаяць гэтаму чорт ведае чаму.”
Сяргей Пятрухін