Лідары постсавецкіх краін віншуюць Лукашэнку з перамогай на выбарах-2025
Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведаміла, што яму паступіў званок ад прэзідэнта Казахстана Касым-Жомарта Такаева. Таксама па тэлефоне палітык прыняў віншаванні ад кіраўніка Узбекістана Шаўката Мірзіёева. Адбыліся размовы з прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам і прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым.
Паводле інфармацыі прэс-службы прэзідэнта РФ, Уладзімір Пуцін накіраваў тэлеграму, у якой назваў “пераканаўчую перамогу” саюзніка доказам “высокага палітычнага аўтарытэту”, а таксама “несумненнай падтрымкі насельніцтвам дзяржаўнага курсу, якім ідзе Беларусь”.
На так званых “прэзідэнцкіх выбарах” Лукашэнка, паводле папярэдніх дадзеных ЦВК, атрымаў 86,82%.
Падрабязнасці | Без VPN
Скрыншот: архіўны відэаматэрыял прэс-службы Лукашэнкі